×

Вход в личный кабинет

Вакансия в архиве

Работодатель, возможно, нашел подходящего кандидата, поэтому поместил вакансию в архив, либо истек срок действия вакансии.

Праектны мэнэджэр / Проектный менеджер

  • "Фаланстэр"

з/п не указана
Город:Не имеет значения
Занятость:Частичная
Опыт работы:Не имеет значения
Обязанности
Праекны мэнэджэр - гэта чалавек, які звязаны як з тэарэтычнай так і практычнай часткай працы каманды. З аднаго боку, ён або яна плануюць дзейнасць, складаюць праектную дакументацыю, аналізуюць мэты, задачы, актыўнасць арганізацыі. З другога боку яны ўцягнуты ў практычную рэалізацыю праектаў, дзе займаюцца пастаноўкай задач, каардынацыяй нагрузкі, забеспячэннем умоваў працы каманды.

У абавязкі ўваходзіць:
* Пошук магчымых конкурсаў праектаў.
* Аналіз праектных патрабаванняў і перапіска з партнёрамі.
* Правядзенні даследванняў і аналіза існуючай праблемы.
* Афармленне канспектаў сустрэч каманды па планаванню дзейнасці.
* Складанне праектнай дакументацыі
Требования
* Гатоўнасць працаваць з камандай і анлайн прыладамі.

* Веданне, як весці дзелавую перапіску.
* Веданне асноваў праектнага планавання.
* Уменне праводзіць аналіз і даследванні па прыкладной вобласці праекта.
* Базавае веданне англійскай мовы на ўзроўні чытання дакументацыі і вядзення перапіскі.
* Досвед у рэалізацыі валанцёрскіх праектаў, або у ролі валанцёра або каардынатара.
Знание языков
Английский, Белорусский
Регистрация
Не имеет значения
Условия работы
* Стажыроўка праектным мэнэджэрам - выдатная магчымасць атрымаць унікальны досвед у прафесіі, сучасныя веды і тэхналогіі, з якімі потым можна лёгка ўладкавацца на працу.
* Працягласць: 3 месяцы (20 гадзін на тыдзень).
* Без заробку.
* Падчас стажыроўкі забяспечваем праяздным білетам(і) і абедамі, а таксама кучай новых знаёмстваў і карысных ведаў.

У выпадку паспяховай стажыроўкі мы гатовыя напісаць стажору рэкамендацыйны ліст.

У нашай арганізацыі, добрая магчымасць развіваць англійскую і беларускую мовы, дзелавую перапіску, свае арганізацыйныя і камунікатыўныя здольнасці.

У супрацы з людзьмі нам важна ўзаемадапамога, адкрытасць, уключанасць, а таксама займацца любімай справай.
Другая информация
Фаланстэр (falanster.by) - каманда сацыяльных наватараў, якія выкарыстоўваюць лічбавыя тэхналогіі для вырашэння грамадскіх выклікаў. Мы займаемся асветніцкай дзейнасцю на стыку грамадскіх патрэб і магчымасцяў лічбавых тэхналогій.

На сёння ў нас тры асноўных накірункі:
* вікі-тэхналогіі,
* айці-валанцёрства,
* а таксама адкрыты доступ да ведаў.

Фаланстэр - некамерцыйнай грамадская арганізацыя, гэта значыць, што мы факусуемся перш за усё на патрэбах грамадства.

Зараз маем тры адкрытыя пазіцыі для стажораў:
* праектны мэнэджэр
* мэнэджэр кам'юніці (або піяршчык)
* рэдактар блога.