×

Вход в личный кабинет

Каардынатар валанцёраў (стажор)

  • "Фаланстэр"

з/п не указана
Город:Минск
Занятость:Частичная
Опыт работы:Не имеет значения
Обязанности
Каардынатар валанцёраў - роля ў камандзе, якая факусуецца на людзях, камунікацыях з імі. Веданне арганізацыйных справаў з'яўляецца ключавым для таго, каб кмпетэнтна ўключаць новых людзей у праекты арганізацыі.

Абавязкі:

* Праводзіць сустрэчы з новымі валанцёрамі і рабіць уводзіны ў арганізацыю.
* Дапамагаць пачынаючым уцягвацца ў праекты арганізацыі.
* Распрацоўваць і выконваць план прыцягнення новых валанцёраў.
* Весці базу даных валанцёраў.
* Арганізоўваць мерапрыемствы па падтрыманню сувязяў з новымі і бывалымі валанцёрамі.
* Займацца распрацоўкай і праверкай тэставых заданняў для валанцёраў.
* Арыентавацца ў праектах і планах арганізацыі.
* Шукаць месцы і групы па мабілізацыі валанцёраў у дзейнасць арганізацыі.
Требования
* Жаданне знаёміцца і працаваць з новымі людзьмі, якія прыходзяць у арганізацыю.
* Уменне якасна і дэтальна апісаць заданні.
* Базавыя веданні планавання і правядзення мерапрыемстваў для ўдзельнікаў арганізацыі.
* Адкрытасць да лічбавых тэхналогіяў і павага лічбавых правоў.
* Уменне арыентавацца ў вялікім патоку арганізацыйнай інфармацыі (праекты, мерапрыемствы, бягучыя задачы, статэгічныя мэты).
Знание языков
Английский, Белорусский
Регистрация
Минск
Условия работы
Занятасць, і што прапануем

* цікавы калектыў, практыку беларускай і англійскай моваў, новыя знаёмствы з разумнымі і актыўнымі людзьмі;
* працягласць стажыроўкі 3-6 месяцаў;

* пракачку ў лічбавых тэхналогіях датычна працы каманды;
* тыднёвую занятасць каля 20 гадзін;
* стажыроўка не аплочваецца;
* падчас стажыроўкі забеспячваем камунікацыйныя (мабільны інтэрнэт) і транспартныя
выдаткаў (праязны на ўсе віды транспарту);
* па выніках стажыроўкі мы пішам рэкамендацыйны ліст, а таксама садзейнічаем прафесійнаму росту.
Другая информация
Фаланстэр (falanster.by) - каманда сацыяльных наватараў, якія выкарыстоўваюць лічбавыя тэхналогіі для вырашэння грамадскіх выклікаў. Мы займаемся асветніцкай дзейнасцю на стыку грамадскіх патрэб і магчымасцяў лічбавых тэхналогій.

На сёння ў нас тры асноўных накірункі:
* вікі-тэхналогіі,
* айці-валанцёрства,
* а таксама адкрыты доступ да ведаў.

Фаланстэр - некамерцыйнай грамадская арганізацыя, гэта значыць, што мы факусуемся перш за усё на патрэбах грамадства.

Зараз маем тры адкрытыя пазіцыі для стажораў:
* рэсурсны мэнэджэр (фандрайзер)
* каардынатар валанцёраў
* журналіст
Контакты
Контактное лицо:Михаил Волчак
Телефон:+375 291 274267
Email:da@rdw.by
Дата обновления
24 ноября 2017 09:55
Активно до
24 мая 2018 09:55
ID
647128